Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вучым разам

Дата: 3 февраля 2019 в 14:55
Автор: Шупляк В. И.

Народныя забаўлянкі

Коцік-коцік-коцік, 
Цёпленькі жывоцік. 
Кіці-кіці-кіці, 
Востранькія кіпці. 
*** 
Тра-та-та, 
Тра-та-та, 
Выйшла кошка за ката, 
За катом ёй добра жыць, 
Бо не трэба тапкі шыць. 
Мякенькія лапкі – 
І не трэба тапкі! 
*** 
Пайшоў каток у лясок, 
прынёс каток паясок. 
Пайшоў каток на ганачак, 
прынёс нам абараначак. 
Пайшоў каток на рыначак, 
прынёс каток разыначак. 
Пайшоў каток на таржок, 
прынёс каток піражок. 
Пайшоў каток на вулку, 
прынёс нам хлеба булку 
*** 
Кую-кую ножку, 
паеду ў дарожку, 
куплю чаравічкі, 
малы, невялічкі, 
кую, кую другую, 
паеду ў даўгую. 
Дарожка –даўгая, 
а ножка – малая. 
*** 
Сарока-варона 
кашу варыла, 
дзетак карміла, 
гэтаму – дала, 
гэтаму – дала, 
гэтаму – дала, 
гэтаму – дала, 
а гэтаму – не дала. 
Ты самы малы, 
вады не насіў, 
дроў не калоў, 
круп не малоў. 
Бяжы да крыніцы, 
прынясі вадзіцы, 
усім нам напіцца – 
тады дам табе кашы. 
Тут пень, тут калода, 
тут мох, тут балота, 
а тутака крыніца – сцюдзёна вадзіца 
пацякла-пацякла-пацякла! 
*** 
Ладу-ладу-ладкі, 
Пабіліся бабкі 
За камок цеста 
Пасярод места, 
За скарыначку 
Сярод рыначку. 
А вы, бабачкі, 
Вы не біцеся, 
Вы купіце піражок, 
Памірыцеся! 
*** 
Ладкі ладком, 
Піражкі з мядком, 
Кашка з алеем, 
Есці не ўмеем. 

Васіль Вітка: Лічылка

Раз, два, тры, чатыры - 
Зайчык вушы натапырыў. 
Ідзе з лесу воўк, воўк 
І зубамі: шчоўк, шчоўк. 
Мы схаваемся ў кусты: 
Зайка, я, і ты, і ты. 
Ты ж, ваўчына, пачакай, 
Як схаваемся - шукай. 

ПРЫКАЗКІ і ПРЫМАЎКІ

Дома і вада смачнейшая.
Няма смачнейшай вадзіцы, чым з роднай крыніцы.
Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца.
Як ты да людзей, так і людзі дацябе.
Язык гладка ходзіць.
Ласкавае слова, што дзень ясны.
Будзь свайму слову гаспадар.
Пытаючы дапытаешся.
Ваўка ногі кормяць.
Ліса ў сне курэй бачыць.
Жураўлі ляцяць высока –зіма яшчэ далёка.
Бусел прыляцеў – вясна будзе.
Калі хочаш хлеба меці, то трэба зямліцы глядзеці.
Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.
Праца майстра баіцца.
Усе птушкі крылы маюць, ды не ўсе лятаюць.
Усякая птушка сваім носам корміцца.
Кот – на печку, сцюжа – на двор.
Рамясло піць, есці не просіць, а само корміць.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Кашы маслам не сапсуеш.
Хлеб свежы добры да ежы.
Студзень – году пачатак, а зіме – палавіна.

СКАРАГАВОРКІ

Адна сарока- адна марока, сорак сарок- сорак марок.
Дзятлы дзюбамі дзяўбалі дзеравіну.
Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш.
Клюйце, куры, крупы каля ступы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.