Дзяржаўныя святы - гэта святы, устаноўленыя ў Рэспубліцы Беларусь у азнаменаванне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае альбо грамадска-палітычнае значэнне для Рэспублікі Беларусь, якія аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.
У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы:
Дзень Канстытуцыі - 15 сакавіка;
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - 2 красавіка;
Дзень Перамогі - 9 мая;
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь - другую нядзелю мая;
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) - 3 ліпеня