Мядзведзь
Буры мядзведзь – буйная драпежная лясная жывёла. Ядуць яны ўсё, што могуць знайсці: і раслінную ежу, такую як ягады, арэхі, карэнне, і жамяру, і дробных грызуноў, і рыбу. Бурыя мядзведзі вельмі любяць мёд, нават слова «мядзведзь» сведчыць пра гэта. Калі мядзведзь не можа пракарміцца такой ежай, ён нападае на буйнейшыя жывёлы: дзікоў, аленяў, ласей. На людзей мядзведзі звычайна не нападаюць, аднак злаваць іх не варта. Пры сустрэчы з мядзведзем раяць упасці на зямлю і не варушыцца, пакуль ён не сыйдзе. Мядзведзі толькі звыгляду няўклюды: насамрэч яны хутка бегаюць, добра плаваюць і могуць лазаць па дрэвах. Мядзведзі жывуць па-асобку, пазначаюць межы сваёй тэрыторыі задзірамі – драпінамі на кары дрэваў. Перад зімой мядзведзь нагульвае запасы тлушчу, рыхтуе бярлог і засынае ў ім да вясны. Калісьці на нашай тэрыторыі жыло шмат мядзведзяў, але цяпер іх колькасць моцна скарацілася: вялікім драпежнікам цяжка жыць побач з чалавекам. Буры мядзведзь занесены ў Чырвоную Кнігу. |
||||||
Вожык
|